Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве абмяжоўваюць зграбанне лісця

02.11.2026 08:20
Варшава цяпер адыходзіць ад традыцыйнага погляду на лісце як на непажаданае і пераходзіць да большага ўсведамлення таго, што яно можа зрабіць для нас.
ВосеньPeggychoucair/Pixabay/CC0

У польскай сталіцы абмяжоўваюць зграбанне лісця ў парках, на плошчах і вуліцах Варшавы.

— Мы не ставімся да іх як да адходаў, – сказаў PAP галоўны дэндролаг Упраўлення зялёных зон Гжэгаж Шчэрба.

Ён сказаў, што Варшава цяпер адыходзіць ад традыцыйнага погляду на лісце як на непажаданае і пераходзіць да большага ўсведамлення таго, што яно можа зрабіць для нас.

— Мы не ставімся да іх як да смецця, а пакідаем іх там, дзе гэта магчыма і пажадана, гэта значыць па-за рэпрэзентатыўнымі газонамі, а таксама ў месцах, дзе лісце можа перашкаджаць руху, — дадаў ён.

Па ўсім горадзе лісце зграбаюць на зялёных зонах уздоўж дарог і паркавых дарожак, на рэпрэзентатыўных газонах.

Дэндролаг растлумачыў перавагі пакідання апалага лісця каля дрэў.

— Нам трэба шырэй зірнуць на ўвесь жыццёвы цыкл вышэйшых раслін, асабліва дрэў, жыццё якіх можа быць значна даўжэйшым у параўнанні з жыццём чалавека. Дрэва застаецца на адным месцы. Скіданне лісця завяршае кругазварот рэчываў. Дрэвы таксама прыцягваюць іншыя арганізмы сваім ападаючым лісцем. Гэта азначае, што гэтыя іншыя арганізмы, якія жывуць у глебе, такія як дажджавыя чарвякі, рыхляць глебу, перапрацоўваюць лісце ў кампост і ўгнойваюць тэрыторыю, — сказаў ён.

Аднак бываюць выпадкі калі ў лісці прысутнічаюць узбуджальнікі хвароб або насякомыя-шкоднікі. У такіх выпадках, каб палепшыць здароўе дрэў, лісце трэба выдаляць.

Вожыкі таксама ахвотна выкарыстоўваюць лісце для стварэння гнёздаў.

ав