Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер Туск хоча пагаварыць з прэзідэнтам Наўроцкім сам-насам

04.11.2026 12:30
Дзе адбудзецца сустрэча, таго мы не даведаемся. Прэ’мер паведаміў, што хоча, каб яна праходзіла без ціску з боку СМІ.
-
Прэм'ер-міністр Дональд Туск PAP/Albert Zawada

Прэмʼер-міністр Дональд Туск запрасіў прэзідэнта Караля Наўроцкага на перамовы. Кіраўнік урада хоча абмеркаваць з кіраўніком дзяржавы напружаную сітуацыю вакол Канстытуцыйнага суда.

Падчас учорашняга пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі прэм’ер заявіў, што перад абліччам пагрозы з Усходу хоча размаўляць з прэзідэнтам пра зніжэнне напружанасці ўнутры краіны.

— На бягучым тыдні я гатовы сустрэцца сам–насам, каб мы задумаліся пра тое, як знізіць напружанасць. Хутчэй за ўсё, кожны будзе прытрымлівацца свайго меркавання па многіх справах, але я лічу, што мы абодва адчуваем супольную адказнасць, — заявіў Дональд Туск.

Спадар прэзідэнт, напэўна, не адмовіцца, запэўніў прэс-сакратар Караля Наўроцкага Рафал Ляскевіч (Rafał Leśkiewicz).

— Калі мы будзем ведаць дату, а гэта, хутчэй за ўсё, адбудзецца неўзабаве, то паведамім пра гэта, – сказаў Ляскевіч.

Дзе адбудзецца сустрэча, пакуль невядома. Прэ’мер сказаў, што хоча, каб яна праходзіла без ціску з боку СМІ.

IAR/аз

Судныя дні ў Канстытуцыйным судзе ў Польшчы

02.11.2026 14:10
Без пагаднення найважнейшы суд Польшчы сутыкнецца з фінансавым паралічам.

Спрэчка вакол Канстытуцыйнага суда ў Польшчы – гэта пасыл інвестарам

03.11.2026 12:40
Фінансавыя рынкі не панікуюць, бо яны ўжо прывыклі да шматгадовай спрэчкі за судовую сістэму ў Польшчы.