Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кракаў: 6 загінулых у выніку страляніны, 14 параненых

07.11.2026 16:40
Шэсць чалавек загінулі і больш за дзесятак параненыя ў выніку стральбы на Рынкавай плошчы Кракава, паведамляе малапольская паліцыя.
         ,
Муніцыпальная паліцыя і машыны хуткай дапамогі на галоўнай плошчы Кракава, дзе прагучалі стрэлыPAP/Art Service

Злачынца быў застрэлены паліцыянтамі і ў цяперашні час дастаўлены ў шпіталь. Сярод параненых ёсць паліцыянты.

На месцы здарэння праводзіцца расследаванне. Каля 15:00 нападнік заехаў на машыне на Рынкавую плошчу і пачаў страляць па выпадковых людзях.

Дональд Туск напісаў на X, што міністр унутраных спраў Марцін Кервінскі інфармуе яго аб сітуацыі пасля стральбы ў Кракаве.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі знаходзіцца ў дарозе ў Кракаў, паведаміла ў суботу Польскаму агенцтву прэсы (PAP) прэс-сакратар міністэрства Караліна Галецка. Яна адзначыла, што на месцы адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі службаў бяспекі.

ПР/юл