Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Усе запланаваныя ў Кракаве мерапрыемствы, у тым ліку Калядны кірмаш, адбудуцца паводле планаў – мэр горада

09.11.2026 12:01
Гарадская адміністрацыя прыме дадатковыя меры бяспекі. 
   .
Мэр Кракава Лукаш Гібала.PAP/Art Service

Мэр Кракава Лукаш Гібала паведаміў, што, нягледзячы на тэракт, якія здарыўся ў суботу, Калядны кірмаш і іншыя мерапрыемствы, запланаваныя на канец лістапада і снежань, адбудуцца.

– Кракаў павінен працягваць жыць нармальна, – зазначыў мэр.

Лукаш Гібала пры гэтым падкрэсліў, што гарадская адміністрацыя прыме дадатковыя меры бяспекі. Паводле яго слоў, на гэтыя мэты дадаткова будзе прызначана 6 млн злотых (больш за 1 млн 366 тыс. еўра). У прыватнасці, фінансавыя сродкі пойдуць на ўсталяванне аўтаматычных балардаў вакол Рынкавай плошчы.

вс

Мужчына, які здзейсніў смяротную страляніну ў Кракаве, памёр у бальніцы

09.11.2026 08:58
Ахвярамі яго нападу сталі шасцёра чалавек, у тым ліку іншаземцы.

Ціханоўская выказала спачуванні палякам у сувязі з тэрактам у Кракаве і пажадала здароўя параненым паліцэйскім

09.11.2026 09:36
Сёння стала вядома, што мужчына, які ўчыніў смяротную страляніну ў Кракаве ў суботу, памёр у бальніцы.