Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскія тролі распаўсюджваюць фэйкі пра тэракт у Кракаве – віцэ-прэме’р Польшчы

09.11.2026 18:03
У якасці прыкладу ён прывёў згенераваны з дапамогай ШІ здымак, на якім кіраўнік МУС Польшчы нібыта адлюстраваны з выканаўцам тэракту.
   . , 7 .
Паліцыя на месцы тэракту. Кракаў, 7 лістапада. Foto: PAP/Art Service

На працягу першых сутак пасля тэракту ў Кракаве фэйкавая інфармацыя пра тое, што адбылося, набрала больш за 200 млн праглядаў у інтэрнэце, паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр лічбавых тэхналогій Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі.
Паводле яго словаў, маштабы распаўсюджвання дэзынфармацыі аказаліся беспрэцэдэнтнымі. Гаўкоўскі звярнуў увагу на некалькі найболей рэзанансных фэйкаў.

– Першае, што тэракт нібыта спланаваў урад пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Другое, што дзеянні тэрарыста нібыта падтрымлівалі дзяржаўныя спецслужбы, каб адмяніць Марш незалежнасці. І трэцяя версія пра тое, што паліцыя пакінула Кракаў і адправілася ў Варшаву. Усё гэта набрала сотні мільёнаў праглядаў. З-за таго, што гэтыя паведамленні распаўсюджвалі палітыкі, іх ахоп быў большым, чым у падобных сітуацыях, якія мы адсочваем штодня, – сказаў Кшыштаф Гаўкоўскі.

Віцэ-прэмʼер падкрэсліў, што фэйкавыя паведамленні таксама выкарыстоўвала расійская прапаганда.

– Да распаўсюджвання фэйкаў, якія публікавалі польскія палітыкі і псеўдажурналісты, падключыліся расійскія боты і тролі. Яны непасрэдна распаўсюджвалі гэтыя паведамленні або іх цытавалі, – адзначыў міністр.

Гаўкоўскі таксама звярнуў увагу на выкарыстанне штучнага інтэлекту для стварэння фэйкавых матэрыялаў. У якасці прыкладу ён прывёў згенераваны з дапамогай ШІ здымак, на якім кіраўнік МУС Польшчы Марцін Кярвіньскі нібыта адлюстраваны з выканаўцам тэракту.

вс

Варшава ўзмацняе меры бяспекі пасля тэрарыстычнага акту ў Кракаве

09.11.2026 15:47
На сталічных вуліцах з’явілася больш патрулёў, у некаторыя маршруты грамадскага транспарту ўнесеныя змены, а ў акрэсленых раёнах будуць усталяваныя бетонныя бар'еры.