Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Дзень незалежнасці Польшчы прэм'ер Туск запрасіў прэзідэнта Наўроцкага разам сустрэць Каляды 

11.11.2026 12:22
Дональд Туск запрасіў прэзідэнта Караля Наўроцкага разам з сям'ёй да сябе дадому ў Сопат.
-              Bursztyn Unity, , 11  2026 .
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск прымае ўдзел у хрышчэнні і ўзняцці сцяга на пароме «Bursztyn Unity», Шчэцін, 11 лістапада 2026 г.Foto: PAP/Marcin Bielecki

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск запрасіў прэзідэнта Караля Наўроцкага разам з сям'ёй да сябе дадому ў Сопат. Нечаканая прапанова прагучала ў Дзень незалежнасці Польшчы, 11 лістапада, падчас урачыстасці ў Шчэціне.

Дональд Туск прапанаваў сустрэцца напярэдадні Калядаў, падзяліцца традыцыйнай польскай аплаткай і пагаварыць «як паляк з палякам». Прэм'ер заклікаў суайчыннікаў адкінуць варожасць і памятаць, што незалежнасць і бяспека краіны — агульная каштоўнасць.

Запрашэнне прагучала на фоне вострага супрацьстаяння паміж урадам і прэзідэнтам вакол Канстытуцыйнага суда. Караль Наўроцкі раней выставіў умовы для асабістай сустрэчы з Дональдам Тускам, патрабуючы вывесці паліцыю з будынка Канстытуцыйнага суда і аднавіць на пасадзе адхіленага кіраўніка гэтай установы. Урад настойвае, што дзейнічае законна.

Напярэдадні абодва палітыкі разам удзельнічалі ў жалобным шэсці ў Кракаве пасля крывавага нападу на мінакоў.

эж


Польшча адзначае Дзень незалежнасці

11.11.2026 09:05
Сёння ў польскай сталіцы запланавана шмат святочных мерапрыемстваў. Жыхароў Варшавы папярэджваюць пра шматлікія траспартныя абмежаванні.