Жыхар падляскай вёскі Выгода, што ў гміне Ломжа, — адзін з дзевяці чалавек, якіх паліцыя арыштавала за публікацыю трывожнага кантэнту пасля тэракту ў Кракаве.
Паводле слоў прэс-сакратара Падляшскай паліцыі, малодшага інспектара Томаша Крупы, гэты малады чалавек ухваляў тэракт і заклікаў да здзяйснення забойства. Раней на яго след натрапілі супрацоўнікі Цэнтральнага бюро барацьбы са злачыннасцю. Іх увагу прыцягнуў каментар у сацсетках, змешчаны пад допісам пра тэракт, здзейснены ў мінулую суботу ў Кракаве.
Супрацоўнікі спецслужбаў вызначылі дакладны адрас аўтара каментара і арыштавалі мужчыну, кажа прэс-сакратара Падляшскай паліцыі.
— Дома ў яго паліцыя знайшла тактычны нож. Паліцыя канфіскавала нож і тэлефон. Мужчына ўхваляў здзяйсняльнікаў забойства і напісаў, што сам таксама хоча забіваць людзей. Мужчына тлумачыў, што ён напісаў гэта на эмоцыях і на нервах, і калі іншыя заклікалі яго выдаліць каментар, бо будзе мець праблемы, ён выдаліў яго і думаў, што такім чынам замяце сляды.
Аднак мужчына не пазбегне адказнасці. Яму ўжо прад'яўлена абвінавачанне ў публічным падбухторванні да злачынства і ўхваленні здзяйснення злачынства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
IAR/яс