Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля трагедыі ў Кракаве польскія гарады адкрываюць калядныя кірмашы з узмоцненай аховай 

13.11.2026 14:12
Усталёўваюць бар’еры супраць несанкцыянаванага ўезду аўтамабіляў, дадаюць камеры назірання і павялічваюць колькасць патрулёў.
Ілюстрацыйны здымакImage by Michelle Raponi from Pixabay/CC0

Польскія гарады ўзмацняюць бяспеку калядных кірмашоў: усталёўваюць бар’еры супраць несанкцыянаванага ўезду аўтамабіляў, дадаюць камеры назірання і павялічваюць колькасць патрулёў. Дадатковыя меры прадугледзелі, сярод іншых, Познань, Гданьск, Кракаў, Варшава і Уроцлаў.

У Познані калядны кірмаш адкрыецца 14 лістапада. Усе ўезды на яго тэрыторыю будуць абароненыя ад несанкцыянаванага праезду, а ахоўныя патрулі будуць дзяжурыць кругласутачна.

— Усе брамы будуць абароненыя ад несанкцыянаванага ўезду. Акрамя таго, падчас кірмашу кругласутачна будуць працаваць ахоўныя патрулі. У выходныя, калі наведнікаў больш, ахову дадаткова ўзмоцняць, — паведаміў  кіраўнік праекта Міжнародных кірмашоў Познані Матэвуш Фанфара.

У Гданьску ўсталююць дадатковыя камеры з аглядам 360 градусаў, а паліцыя павялічыць колькасць супрацоўнікаў на дзяжурстве. У Любліне на ўзмацненне паліцэйскіх патрулёў да канца года выдзеляць дадатковыя 500 тыс. злотых.

iar/эж