Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскі рэпер не выступіць у Варшаве пасля скандалу з песняй пра згвалтаванні польскіх жанчын

14.11.2026 09:51
У адным з куплетаў артыст параўноўвае ўласны сексуальны досвед са згвалтаваннямі польскіх жанчын нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны.
  Scally Milano
Расійскі рэпер Scally MilanoМатэрыялы для прэсы

Канцэрт расійскага рэпера Scally Milano, запланаваны на 4 снежня ў варшаўскім Opera Club, адменены пасля грамадскага абурэння зместам яго песень. 

Скандал выклікала кампазіцыя «Даёт», запісаная ў 2021 годзе. У адным з куплетаў артыст параўноўвае ўласны сексуальны досвед са згвалтаваннямі польскіх жанчын нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны.

Клуб Opera Club пацвердзіў адмену выступу. Яго ўладальнік заявіў, што ёсць рэчы, якія нельга вымяраць грашыма, і асудзіў расійскую агрэсію супраць Украіны. 

Клуб знаходзіцца ў будынку Вялікага тэатра — Нацыянальнай оперы. Кіраўніцтва ўстановы выступіла супраць канцэрта і запатрабавала ад арандатара тлумачэнняў, падкрэсліўшы, што не прымае прапаганды гвалту, асабліва ў дачыненні да жанчын. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы таксама разглядае магчымасць забараніць рэперу ўезд у краіну.

pr/эж