Якуб Кулік (Jakub Kulik) і Артур Мараньскі (Artur Morański) атрымалі ўзнагароды за мужнасць і самаахвярнасць падчас трагічных падзей 7 лістапада на Галоўнай плошчы Кракава — Rynek Główny. Рызыкуючы ўласным жыццём, яны спынілі нападніка, які забіў шэсць чалавек.
Медалі ад імя параненых паліцэйскіх прыняў галоўны камендант паліцыі Польшчы Марэк Баронь (Marek Boroń). Узнагароды ўручыў міністр унутраных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Саіф бін Заід Аль Нахаян.
Як падкрэслівае польская паліцыя, гэтае ўшанаванне стала таксама выразам салідарнасці з цяжка параненымі супрацоўнікамі.
Міжнародны паліцэйскі саміт World Police Summit у Дубаі аб'яднаў кіраўнікоў паліцэйскіх службаў і экспертаў па бяспецы з розных краін свету.
У Кракаве ўзнагародзілі 36 герояў. Гарадскія ўлады адзначылі медалямі ратавальнікаў, медыкаў, лекараў і выпадковых сведкаў, якія аказвалі дапамогу ахвярам нападу ў цэнтры Кракава. Ім уручылі медалі Honoris Gratia — найвышэйшую гарадскую ўзнагароду нароўні са званнем ганаровага грамадзяніна Кракава.
IAR/яс