Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сяброўскія жэсты прэзідэнта Трампа турбуюць польскія ўлады

19.11.2026 09:00
Узнікае пытанне, ці Трамп большы сябар Пуціна ці нашага прэзідэнта?, — кажа кіраўнік польскага МЗС.
K
Kіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі PAP/Marcin Obara

— Словы прэзідэнта Дональда Трампа могуць выклікаць заклапочанасць у Польшчы, — каментуе сустрэчу прэзідэнтаў ЗША і Расіі віцэ-прэм'ер і кіраўнік польскага МЗС.

Нагадваем, на пачатку сустрэчы Дональд Трамп назваў Уладзіміра Пуціна сваім сябрам.

Радаслаў Сікорскі адзначыў, што такая заява выклікае розныя пытанні.

— Здымкі, на якіх Трамп абдымае Пуціна і называе яго сябрам, выклікаюць у нас пэўную заклапочанасць, бо ўзнікае пытанне, ці ён большы сябар Пуціна ці нашага (польскага — рэд.) прэзідэнта? Што б ён зрабіў, калі б яму давялося выбіраць — якога з сяброў ён выбраў бы?, — заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Сёння (19 лістапада) ў кулуарах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) запланаваная трохбаковая сустрэча паміж лідарамі ЗША, Кітая і Расіі.

IAR/аз