— Словы прэзідэнта Дональда Трампа могуць выклікаць заклапочанасць у Польшчы, — каментуе сустрэчу прэзідэнтаў ЗША і Расіі віцэ-прэм'ер і кіраўнік польскага МЗС.
Нагадваем, на пачатку сустрэчы Дональд Трамп назваў Уладзіміра Пуціна сваім сябрам.
Радаслаў Сікорскі адзначыў, што такая заява выклікае розныя пытанні.
— Здымкі, на якіх Трамп абдымае Пуціна і называе яго сябрам, выклікаюць у нас пэўную заклапочанасць, бо ўзнікае пытанне, ці ён большы сябар Пуціна ці нашага (польскага — рэд.) прэзідэнта? Што б ён зрабіў, калі б яму давялося выбіраць — якога з сяброў ён выбраў бы?, — заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі.
Сёння (19 лістапада) ў кулуарах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) запланаваная трохбаковая сустрэча паміж лідарамі ЗША, Кітая і Расіі.
IAR/аз