У Шымана Галоўні (Szymon Hołownia) ёсць неабходныя кваліфікацыі для выканання абавязкаў пасла Польшчы ў Ватыкане, лічыць кіраўнік польскага ўраду. Дональд Туск дадаў, што рашэнне па гэтай справе цяпер павінен прыняць прэзідэнт.
Раней Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) з Канцылярыі прэзідэнта паведаміў, што Караль Наўроцкі яшчэ не вырашыў, ці зацвердзіць кандыдатуру былога старшыні і цяперашняга віцэ-старшыні Сейма.
У сваю чаргу прэм'ер Дональд Туск пажадаў Шыману Галоўні «дыпламатычных поспехаў».
— Ён абсалютна кампетэнтны ў гэтых пытаннях. Нам не пашкодзіла б такая моцная палітычная фігура ў месцы, якое адыгрывае важную ролю, незалежна ад свайго памеру. Дакументы былі адпраўлены ў Сейм. Цяпер нам патрэбная згода прэзідэнта Наўроцкага. Больш нічым не магу дапамагчы, а мая рэкамендацыя можа толькі нашкодзіць кандыдату. Таму спадар Шыман Галоўня павінен сам дамовіцца з прэзідэнтам, ці падпіша ён гэтую заяву, — сказаў прэм’ер.
Кандыдатура Шымана Галоўні атрымала станоўчае заключэнне Канвенцыі па дыпламатычнай службе, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Канцылярыі прэмʼера і Канцылярыі прэзідэнта.
IAR/аз