Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Радаслаў Сікорскі: Расія абвастрае сітуацыю

22.11.2026 11:30
У адказ Польшча будзе ўзмацняць сваю супрацьпаветраную абарону ў рамках аперацыі «Eastern Century (Усходні пояс)». 
-,
Віцэ-прэм’ер, міністар замежных справаў Радаслаў СікорскіPAP/Marcin Obara

— Відавочна, што Расія абвастрае сітуацыю, — кажа міністр замежных спраў Польшчы.

У пятніцу раніцай на польскай тэрыторыі ўпалі тры аб'екты, верагодна, расійскія — дзве ракеты і рэактыўны беспілотнік.

Радаслаў Сікорскі заявіў TVP Info, што ў Польшчу паступова залятаюць усё больш небяспечныя абʼекты, пачынаючы з ракеты, якая ўпала каля Быдгашчы ў снежні 2022 года.

— У яе была бетонная баявая частка. Пазней была ўжо ўзброеная ракета, якая выбухнула ў Люблінскім раёне, а цяпер да нас заляцелі дзве ракеты. Былі выбухі, але гэта яшчэ трэба пацвердзіць. Гэта даволі прасунутыя крылатыя ракеты, якія, як мне кажуць ваенныя чыноўнікі, мелі некалькі незалежных навігацыйных сістэм. Таму малаверагодна, што яны адхіліліся са свайго курсу.

Абʼекты — верагодна, ракеты і беспілотнік — упалі ў пятніцу раніцай (20-га лістапада) у Рудніку-над-Санем і Маладычы ў Падкарпацкім рэгіёне, а таксама ў Новым Ліпаўцы ў Люблінскім ваяводстве. Учора ваенная паліцыя паведаміла, што на месцы падзення не выяўлена радыёлагічных або хімічных пагроз, а таксама выбуховых рэчываў.

У адказ Польшча будзе ўзмацняць сваю супрацьпаветраную абарону ў рамках аперацыі «Eastern Century (Усходні пояс)». Марк Рутэ падчас свайго візіту ў Варшаву казаў пра паглыбленне супрацоўніцтва з польскімі ўладамі.

— Я сапраўды ўражаны тым, як прэзідэнт і прэмʼер-міністр у Польшчы могуць працаваць рука аб руку ў пытаннях нацыянальнай абароны. Уся сістэма функцыянуе такім чынам. У вас могуць быць унутраныя палітычныя спрэчкі, але перад абліччам знешніх пагроз краіна адзіная. Гэта надзвычай важна.

23-га лістапада ў Бруселі Паўночнаатлантычная рада разгледзіць парушэнне польскай паветранай прасторы расійскімі ракетамі. Сустрэча адбудзецца пасля візіту генеральнага сакратара НАТА ў Варшаву ў суботу. З польскага боку ў перамовах у Бруселі будзе ўдзельнічаць намеснік міністра нацыянальнай абароны Павел Залеўскі.

ПР/юл