Расійскае паходжанне ракеты, якая выбухнула крыху над зямлёй, пацверджана, заявіў пракурор Анджэй Баронь з Люблінскай пракуратуры.
Найважнейшымі абломкамі зʼяўляюцца рухавік і некаторыя элементы сістэмы манеўравання. Гэтыя элементы сабраныя. Што тычыцца электронікі, то па зразумелых прычынах, паколькі адбыўся выбух, пакуль цяжка рабіць дакладныя высновы.
Гэта ўжо другі падобны абʼект, знойдзены ў гміне Ксенжполь. У мінулым годзе тут разбіўся расійскі беспілотнік, а на гэты раз ракета выбухнула каля дамоў. Мэр гміны Яраслаў Піскорскі сказаў, што жыхары рэгіёну дагэтуль сутыкаюцца з праявамі вайны за ўсходняй мяжой:
— З пачатку канфлікту ва Украіне ўсё змянілася, увесь час самалёты лётаюць над нашым небам, і мы прызвычаіліся да гучнага шуму. Цяперашняя сітуацыя была асабліва небяспечнай для тых жыхароў, якія чулі грукат і бачылі агонь. Гэта, безумоўна, было жахліва. Пазней гэтыя эмоцыі ахапілі і астатніх нашых жыхароў.
У Падкарпацкім рэгіёне былі выяўлены яшчэ два расійскія ваенныя абʼекты. Адзін упаў у лясной мясцовасці каля Рудніка-над-Санам. Другі быў знойдзены ў вёсцы Маладзіч Яраслаўскага павета.
ПР/юл