Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскае МЗС выкліча пасла Расіі пасля інцыдэнту з ракетамі

23.11.2026 12:30
Заява Міністэрства замежных спраў з'явілася пасля таго, як у мінулую пятніцу тры расійскія ракеты парушылі паветраную прастору Польшчы.
МЗС Польшчыgov.pl

Пасол Расіі будзе выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Польшчы, паведаміў прэс-сакратар ведамства Мацей Вевюр (Maciej Wewiór). Ён падкрэсліў, што спачатку вайскоўцы і службы павінны выканаць усе неабходныя працэдуры.

— Мэта не ў тым, каб выклікаць дзеля выкліку, — падкрэсліў прэс-сакратар польскага МЗС.

Дата сустрэчы пакуль невядомая. Заява Міністэрства замежных спраў зʼявілася пасля таго, як у мінулую пятніцу (20 лістапада) тры расійскія ракеты парушылі паветраную прастору Польшчы.

Прэмʼер Дональд Туск ацаніў інцыдэнт як наўмысную правакацыю.

Следчыя завяршылі агляд двух з трох месцаў, дзе былі знойдзены абломкі расійскіх ракет.

Устаноўлена, што на тэрыторыю Польшчы ўпалі тры расійскія крылатыя ракеты Х-101, вырабленыя ў Расіі ў чацвёртым квартале 2026 года.

IAR/аз

У Бруселі склікаюць тэрміновую сустрэчу НАТА пасля парушэння польскай паветранай прасторы расійскімі ракетамі

23.11.2026 09:30
На сустрэчы Польшча прадставіць падрабязную інфармацыю аб апошнім расійскім ракетным уварванні.