Паводле дадзеных польскага Упраўлення па справах замежнікаў, 2,5 тысячы падданых Каралеўства Швецыі перабраліся на пастаяннае жыхарства ў Польшчу. Эмігранты са Швецыі лічаць Польшчу бяспечнай і прыязнай краінай.
Пазалетась палітычны журналіст Пэтэр Імануэльсэн у сацыяльнай сетцы Twitter спытаў у шведаў, у якую краіну варта паехаць, каб спакойна і нармальна жыць. 67% тых, хто прыняў удзел у апытанн, ўказалі на Польшчу.
Сярод шведаў расце працэнт тых, хто адчувае занядбанне з боку сваёй дзяржавы. Без малага ў 80 гарадах скандынаўскага каралеўства існуюць раёны, дзе на вуліцам дамінуюць ісламісты, дзе дзейнічаюць законы шарыяту. Афіцыйныя ўлады часцяком не рызыкуюць умешвацца ў тамтэйшыя справы.
Большасць шведаў, які пераехалі ў Польшчу, асяліліся ў Памор’і, Кракаве і ў Варшаве.
паводле wpolityce.pl/эж