Беларуская Служба

У Польшчы збіраюцца аднавіць суднабудаўнічую прамысловасць

06.08.2019 11:47
’’Мы купляем гатовы праект і распачынаем вытворчасць паромаў ўжо сёлета’’.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePAP/Marcin Bielecki

Міністр марской гаспадаркі і рачнога суднаходства Польшчы Марэк Грубарчык паведаміў, што для верфі ў горадзе Шчэцін закупленыя два гатовыя праекты пасажырскіх караблёў.

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай графіку выканання будоўлі пасажырскага парому, кіраўнік міністэрства марской гаспадаркі Марэк Грубарчык заявіў, што пакупка гатовых праектаў была выклікана спазненнем у падрыхтоўцы праектнай дакументацыі.

’’Мы вырашылі рашыць праблему інакш, план ужо падрыхтаваны. То-бок, мы купляем гатовы праект і распачынаем вытворчасць паромаў ўжо сёлета’’.

Міністр марской гаспадаркі і рачнога суднаходства ўдакладніў, што адным з прыярытэтаў у працы яго міністэрства з’яўляецца аднаўленне айчыннай суднабудаўнічай прамысловасці. Міністэрства разлічвае аднавіць паказчыкі дзесяцігадовай даўніны, калі шчэцінская верф будавала буйныя судны.   

IAR/эж