Беларуская Служба

У мінулыя выхадныя ў Польшчы патанулі 11 чалавек

12.08.2019 17:01
Урадавы цэнтр бяспекі: З пачатку чэрвеня ў Польшчы патанулі 211 чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У мінулыя выхадныя ў Польшчы патанулі 11 чалавек. Прэс-сакратар Урадавага цэнтра бяспекі Анна Адамкевіч (Anna Adamkiewicz) у чарговы раз заклікала грамадзянаў прытрымлівацца правілаў бяспекі падчас адпачынку на вадзе.

Паводле яе, перш за ўсё гаворка ідзе пра тое, каб пазбягаць купацца ў моры ці возеры пасля спажывання алкаголю.

Вядома цёплае надвор’е і вакацыі заахвочваюць нас адпачываць на вадзе. Аднак нельга забываць, што вада небяспечная. Таму мы павінны кіравацца розумам і прытрымлівацца асноўных прынцыпаў бяспекі. Асноўная справа, пра якую пастаянна нагадваюць эксперты і ратаўнікі – не купацца пасля спажывання алкаголю. Найлепш купацца ў вызначаных месцах, у якіх за намі назірае ратаўнік. Там больш бяспечна”, - нагадала прадстаўніца Урадавага цэнтра бяспекі.

З пачатку чэрвеня ў Польшчы патанулі 211 чалавек.

аз