Беларуская Служба

Дональд Трамп прыме ўдзел у адзначэнні 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны

14.08.2019 12:10
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіць з прамовай перад польскімі і амерыканскімі жаўнерамі.
Дональд ТрампФото: wikipedia.org/Автор: Michael Vadon - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=51552169

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіць з прамовай перад польскімі і амерыканскімі жаўнерамі. Прэзідэнт Трамп прыбудзе ў Польшчу на адзначэнне гадавіны пачатку астатняй вялікай вайны 31 жніўня.

Марыюш Блашчак паведаміў, што Дональлд Трамп будзе прамаўляць у адной з вайсковых адзінак, дзе дыслацыруюцца амерыканскія жаўнеры. У размове з Польскім радыё міністр абароны Марыюш Блашчак пацвердзіў факт, што працягваюцца перамовы аб павелічэнні вайсковай прысутнасці амерыканцаў у Польшчы.

’’Будзе шэсць месцаў, дзе будуць размешчаныя амерыканскія салдаты. Таксама прадугледжваецца павелічэнне амерыканскага кантынгенту на 1 тысячу салдатаў, зараз маем 4,5 тысячы. Апроч гэтага ў Польшчы з’явіцца камандаванне амерыканскай дывізіі.’’

Таксама міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак перакананы ў тым, што пастаянная прысутнасць амерыканскіх войскаў паспрыяе эканамічнаму развіццю краіны.        

IAR/эж