У сераду, 28 жніўня ў Варшаве праходзяць міжнародныя кансультацыі паміж урадамі Чэхіі і Польшчы. Сустрэча праходзіць у Палацава-паркавым комплексе Каралеўскія лазенькі і ў сядзібе польскага прэм’ера. Падчас сустрэчы старшынствуюць польскі і чэшскі прэм’еры - Матэвуш Маравецкі і Андрэй Бабіш.
У двухбаковых кансультацыях прымаюць удзел міністры замежных спраў, міністры абароны і міністры фінансавага блоку. Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер падкрэсліў, што падчас кансультацыі чэшскія і польскія палітыкі закрануць тэму супольнага еўрапейскага бюджэту і таксама абмяркуюць двухбаковыя адносіны.
- Зоймемся пытаннямі трансгранічных інвестыцый, пытаннем іх уплыву на навакольнае асяроддзе. Таксама абмяркуем энергетыку ды энергетычную трансфармацыю.
Паводле звестак канцылярыі чэшскага прэм’ера Андрэя Бабіша, польскі і чэшскі міністры абароны падпішуць дамову аб супрацы ў галіне авіятранспарту. Папярэднія польска-чэскія кансультацыі праходзілі летась у лістападзе ў Празе. Нагадаем, з ліпеня Чэхія ўзначальвае Вышаградзкую групу.
IAR/эж