Беларуская Служба

Група былых польскіх амбасадраў з перасцярогай звярнулася да Трампа

28.08.2019 11:52
Намеснік старшыні Савету міністраў Яраслаў Говін назваў дадзены зварот былых польскіх амбасадараў «ганебнымі паводзінамі».
Prezydent USA Donald Trump na szczycie państw G7 we Francji
Prezydent USA Donald Trump na szczycie państw G7 we FrancjiPAP/EPA/IAN LANGSDON

У аўторак, 27 жніўня група з 23 былых польскіх амбасадараў звярнулася да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Напярэдадні яго візіту ў Польшчы, дыпламаты папярэдзілі яго, што ён збіраецца наведаць краіну, «у якой адсутнічае вяршэнства права».

Намеснік старшыні Савету міністраў, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін назваў дадзены зварот былых польскіх амбасадараў «ганебнымі паводзінамі».

-Я не ведаю такой іншай дэмакратычнай дзяржавы, у якой бы дзяржаўныя служачыя пісалі такія паклёпы на ўласную краіну. Гэтай заявай яны выключылі сябе з кола асобаў, якія маюць гонар у публічнай прасторы.

1 верасня амерыканскі лідар Дональд Трамп прыбудзе ў Польшчу дзеля адзначэння 80-ай гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. 2 верасня адбудуцца афіцыйны перамовы паміж Дональдам Трампам і польскім прэм’ерам ды прэзідэнтам.

IAR/эж