Беларуская Служба

Новы прэзідэнт Украіны прыбыў з першым візітам у Варшаву

31.08.2019 12:11
Сёння Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.
  i  .
Уладзімір Зяленскі i Анджэй Дуда. PAP/Wojciech Olkuśnik

Новы прэзідэнт Украіны, як адзін з першых лідараў, прыбыў у Варшаву для ўдзелу ў заўтрашніх урачыстасцях 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.

Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.

Гэта першы візіт у Польшчу, абранага ў красавіку, новага ўкраінскага прэзідэнта. У пачатку чэрвеня Уладзімір Зяленскі размаўляў з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Бруселі.

Сёння будуць абмяркоўвацца планы ўкраінскіх рэформаў і сітуацыя на ўсходзе Украіны, дзе працягваецца канфлікт з прарасейскімі сепаратыстамі.

Кіраўнік Кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) паведамляе, што размова будзе тычыцца і двухбаковых адносін.

- Гаворка пойдзе, між іншым, пра забарону на польскія эксгумацыі ва Украіне, эканамічныя адносіны, гандаль. Мы чакаем таксама выразнай дэкларацыі, адносна еўраатлантычных імкненняў Украіны і станоўчых адносінаў з Польшчай – найбуйнейшым суседам на Захадзе.

Ужо ў красавіку ў Бруселі новы ўкраінскі прэзідэнт запэўніваў, што яго краіна не адмаўляецца ад жадання ўступіць у НАТО і Еўрапейскі Саюз.

аз