Беларуская Служба

80 гадоў таму распачалася Другая сусветная вайна

01.09.2019 12:01
«Усё ж такі вайна! З сённяшняга дня ўсе клопаты і праблемы адыходзяць на другі план. Усё наша грамадскае і прыватнае жыццё пераходзяць на іншыя рэйкі – на рэйкі вайны».
   -, 1934  1935
Нямецкі эскадраны браняносец «Шлезвіг-Гольштэйн», 1934 альбо 1935 гады commons.wikimedia.org/Archiv Peter Raap/public domain

1 верасня 1939 года Нямеччына без аб'яўлення вайны напала на Польшчу. Першыя нямецкія бомбы  ў 4.34 былі скнінутыя на горад Тчэў, затым на Велюнь, а ў 4.45 нямецкі лінкор «Шлезвіг-Гольштэйн» адкрыў агонь па гарнізону польскага ваенна-транзітнага склада на Вестэрплатэ ў Гданьску.

Атака гітлераўскай Нямеччыны стала пачаткам «Вераснёўскай кампаніі». Яе прынята лічыць першым этапам Другой сусветнай вайны. Кампанія працягвалася да першых дзён кастрычніка 1939 года.

Паведамленне аб пачатку вайны палякам зачытаў дыктар Польскага радыё Юзэф Маўгажэўскі. Прапануем вашай увазе архіўны запіс 80-гадовай даўніны.

-Усё ж такі вайна! З сённяшняга дня ўсе клопаты і праблемы адыходзяць на другі план. Усё наша грамадскае і прыватнае жыццё пераходзяць на іншыя рэйкі – на рэйкі вайны. Усе намаганні нацыі павінны ісці ў адным кірунку. Мы ўсе – жаўнеры. Трэба думаць толькі аб адным – барацьбе да пераможнага канца.

Першымі ахвярамі нападу ІІІ Рэйху сталі жыхары Велюня. 1 верасня 1939 Люфтвафэ скінула на Велюнь 380 бомбаў, у выніку чаго загінула як мінімум 1200 чалавек.

3 верасня 1939 года саюзнікі Польшчы – Францыя і Вялікабрытанія – абвясцілі вайну Нямеччыне, аднак, нягледзячы на ўзятыя раней на сябе абавязкі, яны не распачалі актыўных баявых дзеянняў. Распачалася так званая «дзіўная вайна».

Падчас «Вераснёўскай кампаніі» каля 950 тысяч польскіх жаўнераў вялі зацятую барацьбу супраць падаўляючых сілаў праціўніка.

17 верасня 1939 года на тэрыторыю тагачаснай Польшчы ўварваліся Чырвоная Армія. Польшча прайграла абарончую вайну, распачаўся 6-гадовы перыяд нямецкай акупацыі.

IAR/эж