Стартавала дзяржаўная праграма „Мая электраэнэргія”. Міністр энергетыкі Кшыштаф Тхужэўскі (Krzysztof Tchórzewski) і міністр аховы навакольнага асяроддзя Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk) падпісалі ўказ, які дазваляе запусціць праграму, датычную даплатаў да хатніх фотаэлектрычных установак.
На сайце Міністэрства энергетыкі, Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі можна будзе знайсці адпаведныя заяўкі, нагадаў Кшыштаф Тхужэўскі.
-Я спадзяюся, што праграма стане моцным імпульсам для далейшага развіцця энергетыкі і дазволіць грамадзянам таксама адчувацца вытворцамі энергіі. Мы хочам, каб з сённяшняга дня кожны, хто пасля 23 ліпеня запусціў гэткую ўстаноўку ў эксплюатацтыю, мог падаваць заяўку на дафінасаванне.
Міністр аховы навакольнага асяроддзя Генрык Кавальчык патлумачыў, што максімальная датацыя можа скласці 5 тысяч злотых. Агульны бюджэт праграмы складае 1 млрд злотых.
„Праграма рэалізуе меты кліматычнай палітыкі”, - падкрэсліў міністр Кавальчык.
- Кожны кілават электраэнергіі, які вырабляецца ў гэтай сістэме, азначае скарачэнне выкідаў CO2. Гэты праект дапаўняе таксама праграму „Чыстае паветра”, у рамках якой можна было атрымаць крэдыт. Дзякуючы новай праграме - гэта будзе таксама падтрымка ў выглядзе даплатаў.
Паводле агульных падлікаў, праграмай „Мая электраэнергія” могуць скарыстацца 200 тысяч хатніх гаспадарак. Дафінансаванне інвестыцыйных выдаткаў будзе размеркаванае ў парадку атрымання заявак.
У цяперашні час у Польшчы ёсць 85 тысяч адначасовых вытворцаў і спажыўцоў электраэнергіі.
аз