Аварыя на двух калектарах, якія перапампоўваюць каналізацыйныя нечыстоты з левабярэжнай часткі польскай сталіцы ў ачышчальны комплекс «Чайка» - гэта экалагічная катастрофа, якая пагражае жыхарам гарадоў у рэгіёне ніжняй Віслы, заявіў прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
27 жніўня адбылася аварыя на адрэзку калектара, які знаходзіцца ў тунэлі пад дном Віслы. Паводле падлікаў сталічных уладаў, у Віслу трапляе каля 3 тысяч літраў бруду на секунду. Ліквідацыя наступстваў aварыi можа заняць некалькі тыдняў.
Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што варшаўскія ўлады не спраўляюцца з гэтай сітуацыяй.
- Вы чуеце іхных экспертаў, а нават высокіх прадстаўнікоў сталічных уладаў, якія пераконваюць, што гэта кантраляваная ўцечка. Гэта няпраўда. Гэта некантраляваная ўцечка вялікай колькасці нечыстотаў прама ў раку. Гэта пагроза жыхарaм гарадоў, размешчаных уздоўж ніжняй Віслы.
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што крызісу не магчыма было б ліквідаваць без умяшання ўраду. 30 жніўня на крызіснай нарадзе штаба ў Канцылярыі прэм'ера было вырашана пабудаваць пантонны мост праз Віслу, па якім будзе пракладзены запасны трубаправод.
Учора армія завяршыла будаўніцтва пантоннага моста. Часовы трубаправод павінен пачаць працаваць з заўтрашняга дня.
аз