Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што разам з замежнымі партнёрамі, Польшча будзе актыўна развіваць сувязь новага пакалення 5G. Гэта тэлекамунікацыйныя сеці, якія дазваляюць на значная прыспяшэнне перадачы дадзеных і адначасовае абслугоўванне большай колькасці прылад, чым у выпадку сеткі 4G.
Падчас інтэрв'ю для Польскага тэлебачанне Матэвуш Маравецкі звярнуў увагу на новыя магчымасці, якія зʼявяцца ў выніку ўвядзення сувязі 5G.
-Для нас вельмі важна, каб замежныя партнёры, якія зоймуцца развіццём 5G у Польшчы, праводзілі даследаванні менавіта тут, у нас. Дзякуючы гэтаму, паўстануць новыя высокааплатныя працоўныя месцы для польскіх інжынераў. Перад усім, мы зацікаўлены менавіта ў гэтым.
Нагадаем, на пачатку тыдня прэм’ер Маравецкі і віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс падпісалі дэкларацыю па пытанню бяспекі сеткі 5G у Польшчы.
эж/IAR