Беларуская Служба

У Сілезіі пачаўся злёт семʼяў паўстанцаў

06.09.2019 18:59
Сустрэча семʼяў паўстанцаў адбудзецца ў музеі Сілезскага паўстання ў Свентахлавіцах.
III Powstanie Śląskie
III Powstanie ŚląskieNAC

Падчас злёту ўпершыню будзе прадстаўлены рэпартаж «Хлопчыкі ў час вялікага паўстання».

Падрыхтоўка рэпартажу доўжылася амаль тры месяцы. Яго галоўныя героі – паўстанцы, гісторыю якіх распавядаюць іх нашчадкі.

Апроч прэмʼеры рэпартажу, таксама адбылася дыскусія – запрошаныя госці паспрабуюць адказаць на пытанне: чаму пераважная большасць паўстанцаў застаецца ананімнай?

Падчас злёту выступіў Сілезскі ансамбль песні і танца з канцэртам паўстанцкіх песень.

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з пачатку першага Сілезскага паўстання.

ПР/юл