Сёння ў Варшаве дзейнічаюць дзве лініі метро. Другую лініі адкрылі вясной 2015-га года, яна складаецца з 7 прыпынкаў.
Цяпер станцый будзе 10. Мазавецкі ваявода Здзіслаў Сіпера заявіў, што выдаў згоду на выкарыстанне новага ўчастку ІІ лініі метро.
На сённяшні дзень усе патрэбныя дазволы выдадзеныя, сёння я магу пра гэта афіцыйна заявіць.
Прадстаўнікі Варшаўскага метро зазначылі, што кампанія патрабуе 72 гадзін, каб пусціць цягнікі па новым участку метро. Гэта 3 станцыі: Шведская, Таргувэк і Троцкая.
У бліжэйшыя гады Варшаўскі метрапалітэн плануе працягнуць новы ўчастак ІІ лініі метро на яшчэ 3 новыя станцыі.
Неўзабаве метрапалітэн плануе пачаць працы па будаўніцтве канцавога прыпынку.
ПР/юл