Беларуская Служба

У Варшаве адкрытыя тры новыя станцыі метро

15.09.2019 13:56
З левага берагу ракі Віслы неўзабаве павінны быць адкрытыя яшчэ тры станцыі.
Szwedzka U-Bahnstation in Warschau
Szwedzka U-Bahnstation in WarschauPAP/Tomasz Gzell

У Варшаве адкрыты чарговы адрэзак другой лініі метрапалітэна. Метро падаўжаецца на тры станцыі ва ўсходнім напрамку. Новыя станцыі называюцца: Шведская, Жылы Таргувэк (Targówek Mieszkaniowy) і Троцкая. Станцыі ўрачыста адкрыў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі.

З левага берагу ракі Віслы неўзабаве павінны быць адкрытыя яшчэ тры станцыі. Іх плануецца запусціць у эксплуатацыю ў будучым годзе.