Фестываль польскага кіно распачынаецца ў Гдыні
У Галоўным конкурсе 44 кінафестывалю ў Гдыні за «Залатыя львы» ды іншыя ўзнагароды будуць змагацца 19 кінастужак, у гэтым ліку 13 прэм’ер і чатыры рэжысёрскіх дэбюты. У конкурсе кароткаметражных стужак удзельнічае 27 фільмаў.
Старшыня праграмнага савету Фестывалю ў Гдыні рэжысёр Войцех Марчэўскі паведаміў, што ў Галоўным конкурсе прадстаўленыя ўсе жанры кінамастацтва.
-Фільмы расказваюць нам пра нашу рэчаіснасць. Зможам убачыць і гісторыю, і сучаснасць. Мы назіраем абсалютна розную ўразлівасць творцаў. Мастацтва і з’яўляецца індывідуальным асэнсаваннем пэўнай праблемы.
Пераможцы Фестывалю польскага кіно ў Гдыні будуць абвешчаныя падчас урачыстага завяршэнне 21 верасня. Дарэчы, адным з галоўных медыяльных партнёраў Кінафестывалю ў Гдыні стала Польскае радыё.
IAR/эж