Польскія памежнікі затрымалі 34-гадовага ўкраінца, які доўгі час знаходзіўся ў вышуку Інтэрпола, а французскія ўлады выдалі на яго Еўрапейскі ордэр на арышт. Грамадзянін Украіны на лодках перакідаў мігрантаў праз канал Ла-Манш.
Памежнікі затрымалі мужчыну на КПП Медыка. Ён хацеў вярнуцца на радзіму, – заявіла прэс-сакратар Бяшчадскага аддзела памежнай варты Эльжбета Пікор.
- Падазраецца, што ўкраінец быў чальцом злачыннай групы, якая перакідала імігрантаў з Францыі ў Велікабрытанію на лодках праз канал Ла-Манш. Грамадзянін Украіны знаходзіўся ў Польшчы на законных падставах. Ён вяртаўся ў свой родны горад. Ён не чакаў затрымання, і моцна здзівіўся, што так далёка дзейнічаюць французскія службы.
Украінец застаецца ў распараджэнні пракуратуры і чакае пачатку працэдуры экстрадыцыі.
У гэтым годзе супрацоўнікі пагранічнай службы Падкарпацкага раёна затрымалі больш за 250 чалавек, якія адшукваюцца польскімі ўладамі і судовай сістэмай іншых еўрапейскіх краін.
яс