Беларуская Служба

Перахоплена партыя небяспечных кітайскіх лялек

20.09.2019 12:25
У дзіцячых ляльках выяўленая высокая канцэнтрацыя шкодных хімічных рэчываў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Падляскія супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі перахапілі груз небяспечных для здароўя чалавека лялек з КНР. У дзіцячых ляльках выяўленая высокая канцэнтрацыя шкодных хімічных рэчываў.

Прадстаўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Мацей Чарнэцкі паведаміў, што адна з падляскіх фірмаў прадставіла для ападаткавання дзве партыі лялек, аднак пасля лабараторнага кантролю высветлілася, што тавар не можа трапіць на рынак.

-2214 небяспечных для дзяцей ляляк ня трапяць у продаж. Яны будуць знішчаныя. Усе, звязаныя з гэтым выдаткі, павінна пакрыць фірма імпарцёр тавару.

Мацей Чарнэцкі дадаў, што Нацыянальная падатковая адміністрацыя праводзіць акцыю па абароне зарэгістраваных таварных знакаў, брэндаў. Менавіта дзіцячыя лялькі вядомых вытворцаў часта становяцца прадметам кітайскіх падробак.       

IAR/эж