Беларуская Служба

Ваенна-марскі флот Польшчы ідзе на дно

27.11.2019 12:06
Польскія Ваенна-марскія сілы зараз налічваюць каля 40 баявых адзінак, а іх сярэдні ўзрост – 35 гадоў (!).
Niszczyciel min ORP Kormoran, zacumowany przy Skwerze Kościuszki w Gdyni.
Niszczyciel min ORP „Kormoran”, zacumowany przy Skwerze Kościuszki w Gdyni.PAP/Adam Warżawa

Напярэдадні 101 гадавіны стварэнне ВМС Польшчы, штодзённае выданне Rzeczpospolita звярнулася да тэмы актуальнага стану гэта роду войск. Справаздача, падрыхтаваная Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы, ясна акрэслівае стан ВМС, як «неадэкватны для тых пагроз, выклікаў і шанцаў, якія існуюць у марской прасторы Польшчы, неадэкватны таксама для заданняў і мэтаў перад імі пастаўленымі».

На вялікі жаль, агучаны ў 2017 годзе, дыягназ дагэтуль застаецца актуальны. Яшчэ горш тое, што нічога не абяцае змены гэтага трагічнага становішча. Усе вядомыя планы Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы ніякім чынам не акрэсліваюць будучыя змены польскага флоту. Таксама складваецца ўражанне, што нават у шэрагах кіроўнага лагеру няма ніякага агульнага бачання развіцця Ваенна-марскога флоту.

Польскія Ваенна-марскія сілы зараз налічваюць каля 40 баявых адзінак, а іх сярэдні ўзрост – 35 гадоў (!). Яшчэ ў сярэдзіне 2018 года падчас Балтыйскага мілітарнага кірмашу контр-адмірал Адам Мазурэк, былы камандуючы Цэнтру марскіх аперацый, паведаміў катастрафічныя дадзеныя – каля 90% баявых караблёў ужо маюць прызначаны тэрмін заканчэння службы. Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы дэкларуе, што пільна працуе над паляпшэннем кандыцыі ВМС.

Аднак, пасля чатырох гадоў урадавання і на пачатку чарговага тэрміну, гэтыя запэўненні з’яўляюцца звычайнымі палітычнымі лозунгам, ніяк не падмацаванымі канкрэтнымі дзеяннямі. Пра праблемы Ваенна-марскіх сілаў Польшчы пісала выданне Rzeczpospolita.

эж