На ўзбярэжжы Балтыкі стартавала кампанія „Землякі героям”. У ейных рамках валанцёры робяць падарункі ветэранам - удзельнікам барацьбы за незалежную Польшчу, якія пражываюць у Літве і Беларусі.
„Падтрымка мае матэрыяльны і патрыятычны аспект”, - кажа каардынатар акцыі Марцін Маслянка (Marcin Maślanka).
- Мы прывозім ім нешта з Польшчы. Падарунак з польскай святочнай паштоўкай, якую часта выканалі дзеці. Такім чынам, мы паказваем, што памятаем пра іх. Паказваем, што вучым нашых дзяцей, што там таксама пражываюць палякі, якія калісьці змагаліся за незалежнасць Польшчы.
Марцін Маслянка кажа, што ўнікальным вопытам з’яўляюцца сустрэчы з палякамі, якія жывуць у Літве і Беларусі.
- Шмат станоўчых эмоцыяў. Гэтыя людзі вельмі гасцінныя – яны шчыра нас прымаюць. Гэтага мы не ведаем тут на Памор’і. Мы бачым, што там засталося „польскае сэрца” і гасціннасць. Гэтая адкрытасць на землякоў з Польшчы вельмі важная.
Транспарт з пасылкамі адправіцца з Польшчы ў снежні. У Кашаліне (Koszalin) акцыя „Землякі героям” праходзіць ужо 9 гадоў. Яе агульнанацыянальным арганізатарам з'яўляецца вроцлаўская Асацыяцыя „Одра – Нёман”.
аз