Беларуская Служба

Авіякампанія LOT адкрые новыя маршруты з Будапешта

27.11.2019 17:21
Кампанія паведаміла, што ў летні графік будуць уключаны рэйсы ў харвацкі Дуброўнік і балгарскую Варну.
 LOT
Авіякампанія LOT By BriYYZ from Toronto, Canada - LOT Polish Airlines Boeing 787-8 SP-LRF (1), CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41141821

Авіякампанія LOT адкрые новыя маршруты з Будапешта, які з’яўляецца адной з базаў польскага авіяперавозчыка. Кампанія паведаміла, што ў летні графік будуць уключаны рэйсы ў харвацкі Дуброўнік і балгарскую Варну.

Прадстаўнікі кіраўніцтва кампаніі таксама паведамілі пра павелічэнне частоты палётаў са сталіцы Венгрыі ў Сеул. Рэйсы ў Варну і Дуброўнік з'явяцца ў графіку LOT з 7 чэрвеня. Яны будуць адбывацца раз на тыдзень, па нядзелях. Іх будуць ажыццяўляць самалёты Embraer, якія лётаюць на кароткіх і сярэдніх адлегласцях.

Перавозчык таксама паведаміў, што з 6 траўня машына LOT будзе лётаць з Будапешта ў сталіцу Паўднёвай Карэі чатыры разы на тыдзень. Сёння рэйсы па гэтым маршруце адбываюцца тры разы на тыдзень.

З Будапешта польскі авіяперавозчык таксама ажыццяўляе рэйсы ў Нью-Ёрк і - сезонна - у Чыкага. Да траўня наступнага года LOT таксама хоча запусціць маршруты з Будапешта ў Сафію, Бялград, Брусель і Бухарэст.

Нядаўна польскі перавозчык таксама абвясціў пра новыя маршруты з Варшавы. У наступным годзе LOT плануе лётаць у Тырану, Рыеку і Остраву.

аз