Беларуская Служба

Amazon адклікаў шэраг калядных упрыгожванняў з выявамі былога канцэнтрацыйнага лагера

02.12.2019 15:42
Гэта стала магчымым у выніку рэакцыі Музея Аўшвіц-Біркенаў, які заклікаў рытэйлера прыбраць трывожныя і непаважлівыя тавары. 
    (-2).
Галоўная брама лагера Біркенау (Аўшвіц-2).By Michel Zacharz AKA Grippenn[1] - Praca własna, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1083901

Amazon адклікаў шэраг калядных упрыгожванняў з выявамі былога канцэнтрацыйнага лагера, якія прадаўцы размясцілі на сайце. Гэта стала магчымым у выніку рэакцыі Музея Аўшвіц-Біркенаў, які заклікаў рытэйлера прыбраць трывожныя і непаважлівыя тавары. Сярод іх былі ёлачныя ўпрыгожанні, адкрывалка для бутэлек і дыванок пад кампутарную мышку.

На калядных таварах былі прадстаўлены выявы з Асвенцыма, уключаючы чыгуначную лінію, якая вядзе да брамы былога канцлагеру, платы з калючага дроту і будынкі, дзе знаходзіліся ахвяры – у асноўным габрэі.

Пазней мемарыял і музей апублікавалі абнаўленне, у якім гаворыцца, што прадметы былі выдаленыя, і падзякавалі карыстальнікам сацыяльных сетак за «актыўнасць і водгук» пасля таго, як пост прыцягнуў тысячы рэтвітаў.

ав