Беларуская Служба

Польская пошта зафіксавала рэкордную колькасць пасылак

05.12.2019 12:46
На святочны перыяд прадпрыемства працаўладкавала дадатковыя 1300 чалавек, але пошук працаўнікоў працягваецца
W placówkach Poczty Polskiej będzie można uzyskać pomoc w wypełnieniu wniosku o świadczenie z programu Dobry start
W placówkach Poczty Polskiej będzie można uzyskać pomoc w wypełnieniu wniosku o świadczenie z programu Dobry startshutterstock.com

У другой палове лістапада дзяржаўнае прадпрыемства «Польская пошта» надала 5 мільёнаў пасылак, або па 2,5 мільёны ў тыдзень. Прэс-сакратар Польскай пошты Юстына Сівэк паведаміла, што дзённы рэкорд быў пабіты ў першы панядзелак пасля «чорнай пятніцы», тады прадпрыемства абслужыла 650 тысяч пасылак:

-Цяпер мы перасылае на 50% больш пасылак штотыдзень, у параўнанні са звычайным тыднем недзе ў сярэдзіне года. Чакаем, што рост можа дасягнуць нават 70%. Вядома, гэта толькі прагнозы, зроблены па вопыце папярэдніх гадоў.

Да гвалтоўнага павелічэння колькасці пасылак Польская пошта рыхтавалася цягам усяго года: была павялічана плошча складаў і колькасць кладаўшчыкоў. Агулам на святочны перыяд прадпрыемства працаўладкавала дадатковыя 1300 чалавек, але пошук працаўнікоў працягваецца, асабліва ў метраполіях.

IAR/эж