Беларуская Служба

Палякі заплацяць больш за чыгуначныя квіткі

10.12.2019 13:21
У працэнтных суадносінах праязныя падаражэюць на 8%.
Tory kolejowe - zdj. ilustracyjne
Tory kolejowe - zdj. ilustracyjnePixabay

У бліжэйшыя выходныя ў Польшчы даражэюць квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній, піша Gazeta Wyborcza. Месячны праязныя на квіткі рэгіянальнага злучэння, пад брэндам PolRegio у сярэднім падаражэюць на 11 злотых (прыкладна 2,5 еўра). У працэнтных суадносінах праязныя падаражэюць на 8%.

Цягнікі PolRegio летась перавезлі ў польскіх рэгіёнах 80 мільёнаў пасажыраў. Аднак на гэтым чыгуначным перавозчыку справа не абмяжуецца. Выданне піша, што павышэнне цэнаў квіткоў ужо запланавалі іншыя рэгіянальныя чыгуначныя аператары. Добрай навіной з’яўляецца тое, што адзін з манапалістаў на рынку чыгуначных перавозак PKP Intercity заявіў, што сёлета не збіраецца павышаць цэны на свае квіткі. Пра кошт квіткоў на польскай чыгунцы пісала Gazeta Wyborcza.

эж