Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці запусціў новы партал

11.12.2019 14:12
На ім можна будзе пазнаёміцца з цікавымі дакументамі, здымкамі і фільмамі, якія адносяцца да перыяду 1863-1990.
     .
Інстытут нацыянальнай памяці запусціў новы сайт.PAP/Tomasz Gzell

Інстытут нацыянальнай памяці запусціў новы партал Przystanekhistoria.pl. Партал будзе прадстаўляць, сярод іншага, усе навуковыя дасягненні інстытута, а таксама найбольш цікавыя матэрыялы, сабраныя ў яго архіве.

Галоўны рэдактар партала Рафал Ляськевіч (Rafał Leśkiewicz) паясняе, што на партале ў электронным выглядзе можна будзе знайсці, сярод іншага, усе публікацыі інстытута.

- Тут можна будзе прачытаць каля 800 рознага віду публікацый, выдадзеных Інстытутам нацыянальнай памяці цягам апошніх 20-ці гадоў. Гэта кнігі, бюлетэні, інфармацыйныя матэрыялы, часопісы і ўкладышы. Апрача таго можна будзе пазнаёміцца з больш за тысячу фільмаў, знятых як самым ІНП, так і ў супрацы з рознымі ўстановамі.

Рафал Ляськевіч дадае, што на партале будуць змешчаныя таксама важныя і цікавыя архіўныя дакументы і фотаздымкі.

Тут можна будзе таксама праверыць свае гістарычныя веды. Гэта дзякуючы змешчаным там віктарынам. Інфармацыя, апублікаваная на партале Przystanekhistoria.pl, датычыць гадоў 1863-1990.

аз