Беларуская Служба

Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы ўзмацняе барацьбу з АЧС

12.12.2019 11:42
Міністэрства сельскай гаспадаркі падрыхтавала спецыяльны законапраект, які тычацца барацьбы з наступствамі афрыканскай чумы свіней. 
Кшыштаф Арданоўскі і Бэата Шыдла PAP/Mateusz Marek

Закон павінен павялічыць санітарны адстрэл дзікоў, якія разносяць смяротны для хатняй жывёлы вірус. У апошнім часе дохлыя дзікі былі знойдзеныя блізу адной з самых буйных свінагадоўляў у Вялікапольшчы.

Міністр Ян Арданоўскі паведаміў, што дакумент будзе ставіць патрабаванні кансультацый паміж ведамствамі:

- Перад усім будзе ўведзена магчымасць дадатковых патрабаванняў да Польскага паляўнічага звязу. Гэта таксама абарона паляўнічых і паляванняў ад людзей, якія спрабуюць перашкаджаць у легальных паляваннях. Гэта магчымасць прызначэння паляўнічых да правядзення адстрэлу.

На працягу 11 месяцаў бягучага году дзікі з АЧС былі выяўленыя ў васьмі ваяводствах. Гаворка пра 2100 выпадкаў захворвання вірусам.

ав