Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда хоча, каб Эстонія працягвала польскія ініцыятывы ў Радзе бяспекі ААН

12.12.2019 13:40
З новага году Талін пяройме ад Варшавы часовае чалецтва.
Керсці Кальюлайд і Анджэй ДудаPAP/Piotr Nowak

У Прэзідэнцкім палацы Анджэй Дуда афіцыйна перадаў паўнамоцтвы прэзідэнту Эстоніі Керсці Кальюлайд. Прэзідэнт Польшчы гаварыў, што абедзве краіны спалучае не толькі суседства і чалецтва ў ЕЗ, але і ініцыятыва Трох мораў:

- Гэта таксама падобныя інтарэсы ў плане бяспекі нашага рэгіёну. Што было выразна сказана падчас апошняй сустрэчы лідараў краін і кіраўнікоў ураду Паўночнаатлантычнага альянсу ў Лондане. Гэта таксама падобнае бачанне ўсходняй палітыкі.

Анджэй Дуда спадзяецца, што Эстонія будзе працягваць праекты, якія Польшча ў Радзе бяспекі ўжо распачала. Гэта, у першую чаргу, папулярызацыя вяршэнства міжнароднага права і ахова мірных жыхароў у канфліктах.

ав