Беларуская Служба

Польскія зубры едуць у Румынію

13.12.2019 13:40
Што раз болей прыродных паркаў у Карпатах выказваюць цікаўнасць павелічэннем і стварэннем дзікіх статкаў зуброў.
Żubry w Białowieży
Żubry w Białowieży bchyla/Shutterstock.com

Сёння зубры з Бешчадаў (горны масіў у паўднёва ўсходняй Польшчы) выязджаюць у Румынію. У рамках праграмы інтрадукцыі і паляпшэння генетычнага матэрыялу гэтых магутных жывёл што раз болей прыродных паркаў у Карпатах выказваюць цікаўнасць павелічэннем і стварэннем дзікіх статкаў зуброў.

Прэсавы сакратар Рэгіянальнай дырэктарату дзяржаўных лясоў у Кросьне Эдвард Маршалак паведаміў, што траспаціроўка бешчадскіх зуброў рыхтавалася некалькі тыдняў:

-Усё распачалося з таго, што мы вылавілі некалькі зуброў з дзікага статку. Вядома, пасля ветэрынарнага абследавання, былі абраныя два здаровыя асобнікі, яны атрымалі румынскі біяметрычныя дакументы. Да іх далучыліся шэсць зуброў з лясной фермы з вёскі Мучнэ, якія ўжо некалькі месяцаў былі на каранціне, то-бок за імі пільна сачылі і даследавалі.

У Бешчадах у двух дзікіх статак жыве 550 зуброў. Вясною леснічых спадзяюцца вялікага прыплоду. Турысты могуць паназіраць за зубрамі ў бешчадскім пасёлку Мучнэ, дзе знаходзіцца лясная ферма. Сёлета яе наведала 204 тысячы турыстаў.     

IAR/эж