Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі падчас саміту лідараў Еўрапейскага Звязу адкрылі ў Бруселю ІІ Польскі фестываль ежы. Галоўнае мэта імпрэзы, якую ладзіць Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры ЕЗ, стала рэклама польскіх прадуктаў харчавання.
Адкрываючы фестываль, прэм’ер Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што праз рэкламу прадуктаў таксама адбываецца і рэклама Польшчы:
-Так як смакуюць польскія прадукты, не смакуе ніякая ежа ў свеце! Не ведаю, шаноўнае спадарства, ці ўсе з вас з гэтым пагодзяцца. Спадзяюся, што ўсе! Апроч рэгіянальных навінак, пра якія мы даведаліся менавіта тут, мы пазнаёміліся з людзьмі, якія зарэгістраваліся, як рознічныя прадаўцы. Гэта добры шлях вядзенне гаспадарчай дзейнасці.
У сваю чаргу, міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі заявіў, што добрым сведчаннем высокай якасці польскіх прадуктаў з’яўляецца агульная сума экспарту – сёлета яна дасягне 30 мільярдаў еўра.
IAR/эж