Сёння ў суботу, 21 снежня, у самым цэнтры Варшавы ў Старым горадзе прайшоў мітынг супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Пратэст арганізавала грамадская арганізацыя «Беларускім дом у Варшаве».
Удзельнікі пікету трымалі транспаранты супраць інтэграцыйных працэсаў паміж Мінскам і Масквой, праспявалі таксама песні «Пагоня» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Удзельнік акцыі, журналіст Алесь Карніенка, які пражывае ў Польшчы, сказаў нашаму карэспандэнту, што беларусы Варшавы, не маючы магчымасці выказаць пратэст на бацькаўшчыне, вырашылі таксама паказаць тут, у польскай сталіцы, што яны супраць інтэграцыі.
Альберт Ежы Вяжбіцкі
слухайце аўдыёфайл
У Варшаве пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі
У Варшаве пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі