Беларуская Служба

«Левыя сілы» Польшчы патрабуюць павялічыць дзяржаўныя выдаткі на медыцыну

03.01.2020 14:53
Левыя парламентарыі прапанавалі і крыніцы фінансавання дадзенай ініцыятывы, напрыклад адмовіцца ад будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDarkoStojanovic/Pixabay

Фракцыя «Левых сілаў» у Сейме прапанавала адпаведны законапраект. Паводле левых, выдаткі на ахову здароўя трэба паступова павялічыць да 7,2% ВУП, дадзены паказнік павінен быць дасягнуты ў 2024 годзе. У 2020 годзе, выдаткі на медыцыну маюць складаць 5,9% ВУП, а ў будучым годзе не меней за 6,3%.

Прэсавы сакратар «Левых сілаў» Анна Марыя Жукоўска заявіла, што без павелічэння выдаткаў на медыцыну не атрымаецца ліквідаваць велічэзныя чэргі да лекараў-спецыялістаў:

-Мы не хочам рабіць гэтага адразу, з дня на дзень. Мы разумеем і ведаем, што належыць дасягаць гэтай мэты паступова. Але калісьці ж трэба пачынаць! І мы павінны пачаць ужо сёлета.

Левыя парламентарыі прапанавалі і крыніцы фінансавання дадзенай ініцыятывы. Напрыклад «Левыя сілы» заклікаюць адмовіцца ад будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту, а вызваленыя сродкі накіраваць менавіта на выдаткі ў галіну аховы здароўя.

Сёлета кіроўная правая партыя «Права і справядлівасць» мае прызначыць на медыцыну крыху больш за 5% ВУП Польшчы.

IAR/эж