Унутранае становішча ў Расіі і аслабленне пазіцыі Польшчы ў НАТА – гэта адныя з магчымых мэтаў выказванняў Уладзімера Пуціна на тэму Польшчы. Менавіта на гэта звярнулі ўвагу эксперты ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё.
Надоечы прэзідэнт Расійскай Федэрацыі абвінаваціў міжваенную Польшчу ў супрацоўніцтве з гітлераўскай Нямеччынай, а тагачаснага польскага амбасадара ў Берліне Пуцін назваў антысемітам. Выказванні кіраўніка Расіі выклікалі хвалю абурэння ў Польшчы.
Палітолаг, прафесар Польскай нацыянальнай акадэміі навук Павел Коваль (Paweł Kowal) паведаміў, што дагэтуль не існуе адзінай гіпотэзы, аб тым што паслужыла падставай цяперашняй расійскай рыторыкі ў дачыненні да Польшчы:
-Мне падаецца, што гэта можа быць звязана з унутранай палітыкай, нешта ў гэтым адназначна ёсць. Пытанне легітымацыі ўлады Пуціна як постаці, якая пільнуе імперскія традыцыі, у тым традыцыі савецкай імперыі зя’ўляецца вельмі істотным элементам будавання яго іміджу ў самой Расіі.
У сваю чаргу рэктар торуньскага Ягелонскага калегіума Гжэгаж Гурскі (Grzegorz Górski) пераконваў, што такім чынам Уладзімер Пуцін імкнецца аслабіць пазіцыю Польшчы, як штораз важнейшага чальца блоку НАТА.
IAR/эж