Намеснік польскага міністра па пытаннях клімату Славамір Мазурэк (Sławomir Mazurek) паведаміў, што Польшча дасягнула вялікага поспеху ва ўкараненні сарціроўкі побытавага смецця. У эфіры Польскага радыё палітык заявіў, што пад канец 2020 года ўзровень перапрацоўкі смецця ў Польшчы будзе дасягаць 50%:
-Цягам апошніх дзесяці гадоў мы ў Польшчы дасягнулі сапраўды значнага поспеху. Паводле дадзеных Еўрастата за 2017 год, узровень перапрацоўкі смецця ў Польшчы дасягаў 34%, а ўжо пад канец 2020 года мы будзем перапрацоўваць 50% усяго смецця.
Намеснік міністра па пытаннях клімату Славамір Мазурэк адначасова зазначыў, што сёлета ў Польшчы плануецца ўвесці сістэму задаткавай платы за пластыкавыя бутэлькі.
IAR/эж