У выніку пажару ў госпісе ў горадзе Хайніцы (Chojnice) загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 22 былі шпіталізаваныя. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Паморская дзяржаўнай пажарнай службы Мар'ян Гінца (Marian Hinca). Ратавальнік удакладніў, што тушэнне пажару ўжо завершана. Усе пацыенты госпісу былі эвакуяваныя, зараз яны знаходзяцца пад медычным наглядам.
У Гданьскай ваяводскай камендатуры паліцыі паведамілі, што імавернай прычынай пажару стала непатушаная цыгарэта, якую курыў адзін з утрыманцаў медычнай установы. Паліцыя працягне следства.
На месца здарэння прыбудзе паморскі ваявода Дар’юш Дрэліх (Dariusz Drelich) і камендант ваяводскай пажарнай службы Томаш Камашыньскі (Tomasz Komoszyński). Зараз працягваецца пасяджэнне ваяводскага антыкрызіснага штабу.
PR/эж