Беларуская Служба

Рэкордная колькасць чалавек у 2019 годзе наведала Музей Аўшвіц-Біркенаў

07.01.2020 14:38
Самую вялікую групу складалі палякі (396 тыс.), за імі ішлі 200 тысяч з Вялікабрытаніі, крыху больш за 100 тысяч італьянцаў, 73 тысячы немцаў.
    (-2).
Галоўная брама лагера Біркенау (Аўшвіц-2).By Michel Zacharz AKA Grippenn[1] - Praca własna, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1083901

2,32 млн чалавек з цэлага свету наведалі ў мінулым годзе месцы памяці, якія ахопліваюць тэрыторыю былога нямецкага канцлагеру Аўшвіц-Біркенаў. Гэта амаль на 170 тысяч больш, чым у рэкордным да гэтага часу 2018 годзе, паінфармавала прэс-бюро Музею Аўшвіц.

Самую вялікую групу складалі палякі (396 тыс.), за імі ішлі 200 тысяч з Вялікабрытаніі, крыху больш за 100 тысяч італьянцаў, 73 тысячы немцаў.

Ажно 81% гасцей музейны комплекс наведвала з адным з 340 гідаў-педагогаў, якія працуюць на 21 мове. Шматлікія індывідуальныя наведвальнікі музею таксама карыстаюцца паслугамі гіда.

У музеі паведамілі, што, акрамя экскурсій, важнай часткай яго дзейнасці з'яўляюцца спецыялістычныя праекты. У 2019 годзе ва ўсіх праграмах Міжнароднага цэнтра адукацыі пра Аўшвіц і Галакост удзел прынялі больш за 18 тысяч чалавек. Важнай часткай працы зʼяўляюцца сацыяльныя СМІ. Больш за 900 тысяч сочыць за профілем на Твітэры, больш за 300 тысяч на Фэйсбуку, а 80 тысяч на Інстаграме.

З увагі на вялікае зацікаўленне прэс-бюро музею заахвочвае тых, хто збіраецца наведаць Аўшвіц-Біркенаў, загаддзя браніраваць месцы на старонцы visit.auschwitz.org.

ав